і маліўся ён перад Ім гэтымі словамі: «Госпадзе, Божа Ізраэля, Які сядзіш на херубінах! Толькі ты — Бог усіх валадарстваў зямлі, Ты стварыў неба і зямлю.
ДЗЕІ 4:24 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тыя ж, выслухаўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Госпадзе, Ты – Бог, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, ды ўсё, што ёсць у іх, Біблія (пераклад А.Бокуна) А яны, пачуўшы, аднадушна паднялі голас да Бога і сказалі: «Уладару! Ты — Бог, Які ўчыніў неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што ў іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А яны, выслухаўшы, аднадушна ўзвысілі голас да Бога і сказалі: Валадару Божа, Які стварыў неба і зямлю і мора і ўсё, што ў іх! |
і маліўся ён перад Ім гэтымі словамі: «Госпадзе, Божа Ізраэля, Які сядзіш на херубінах! Толькі ты — Бог усіх валадарстваў зямлі, Ты стварыў неба і зямлю.
Такім чынам, цяпер, Госпадзе, Божа наш, збаў нас ад рукі яго, каб ведалі ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Госпадзе, адзіны Бог».
Ты, Госпадзе, адзіны; Ты стварыў неба і нябёсы нябёсаў, ды ўсё войска іх, зямлю і ўсё, што на ёй, мора і ўсё, што ў ім; і Ты ажыўляеш усё гэта, і нябеснае войска Табе пакланяецца.
Бо за шэсць дзён стварыў Госпад неба, і зямлю, і мора, і ўсё, што на іх ёсць, і супачыў у сёмы дзень; таму дабраславіў Госпад дзень суботы і ўсвяціў яго.
«Я, Я сам — Пацяшальнік ваш. Хто ты, што баішся чалавека смяротнага і сына чалавечага, які, як трава, высахне?
«О Госпадзе Божа, вось, Ты стварыў неба і зямлю вялікаю сілаю Тваёю і плячом узнятым Тваім. Нічога няма для Цябе немагчымага!
і кажучы: «Людзі, што гэта вы робіце? І мы людзі, падобныя да вас, абвяшчаем вам Евангелле, каб вы адвярнуліся ад гэтых марнасцей да Бога жывога, Які стварыў неба, і зямлю, і мора, ды ўсё, што ў іх ёсць.
Выпушчаныя, яны прыйшлі да сваіх і абвясцілі, што казалі ім першасвятары і старэйшыны.