І на караблі тыя Гірам паслаў паслугачоў сваіх, маракоў, якія ведаюць мора, разам з паслугачамі Саламона.
ДЗЕІ 27:27 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў чатырнаццатую ноч, калі нас насіла па Адрыятыку, стала здавацца маракам каля поўначы, што падплываюць да нейкай зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) А як настала чатырнаццатая ноч, што нас насіла па Адрыятыцы, каля сярэдзіны ночы маракі сталі спадзявацца, што падыходзім да нейкае зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) У чатырнаццатую ноч, як насіла нас па Адрыятычным моры, пад поўнач, карабельнікі пачалі здагадвацца, што набліжаюцца да нейкай зямлі, |
І на караблі тыя Гірам паслаў паслугачоў сваіх, маракоў, якія ведаюць мора, разам з паслугачамі Саламона.
І прыйшоў да яго стырнавы, і сказаў яму: «Што ты спіш? Устань і прызывай Бога твайго, можа, Бог успомніць пра нас, і мы не папрападаем».
Дык спусцілі шнур з волавам і намералі дваццаць сажняў, і, крыху адплыўшы, спусцілі і знайшлі пятнаццаць сажняў.
Калі маракі, імкнучыся ўцячы з карабля, спусцілі лодку на мора пад выглядам, што хочуць спераду закінуць якар,
бо ў адну гадзіну пагінулі такія багацці!” І ўсе стырнавыя, і перавозчыкі прыбярэжныя, і маракі разам з тымі, што на моры працавалі, здалёк стаялі,