ДЗЕІ 21:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж прыйшлі да сходаў, з-за штурханіны людзей жаўнеры мусілі несці яго, Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі [Павал] апынуўся ля сходаў, жаўнерам прыйшлося несьці яго на руках дзеля гвалту натоўпу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі ён быў на лесьвіцы, дык воіны мусілі несьці яго, бо ў натоўпе была вялікая сьціжма; |
Ці на самай справе, о магутныя, прамаўляеце вы справядліва, ці па праўдзе судзіце вы сыноў чалавечых?
бо зямля напоўнена чужаложнікамі, бо дзеля праклёну сумуе зямля, высахлі пашы ў стэпе, накірунак іх стаўся ліхім, і сіла іх — несправядлівасць.
Дык сказаў вінаградару: “Вось, ужо тры гады, як я прыходжу, шукаючы плода на гэтым дрэве фігавым, і не знаходжу. Выкарчуй яго. Нашто ж тады зямлю займае?”
Калі той дазволіў, Паўла, стоячы на сходах, даў знак рукой народу, і, калі настала поўная цішыня, ён прамовіў на гебрайскай мове, кажучы: