але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
ДЗЕІ 16:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яго Паўла захацеў узяць у дарогу з сабой і, прымаючы, абрэзаў яго дзеля юдэяў, якія былі ў тых мясцовасцях, бо ведалі яны ўсе, што бацька яго быў грэкам. Біблія (пераклад А.Бокуна) Павал захацеў, каб ён пайшоў з ім, і, узяўшы яго, абрэзаў дзеля Юдэяў, якія былі ў тых месцах, бо ўсе ведалі бацьку ягонага, што быў Грэк. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яго захацеў Павал ўзяць з сабою; і ўзяўшы, абрэзаў яго дзеля Юдэяў, якія былі ў тых мясьцінах; бо ўсе ведалі пра бацьку ягонага, што ён быў Элін. |
але напісаць ім, каб сцерагліся апаганьвання ад балванаў, распусты, і задаўленага, і крыві.
Абразанне ёсць нішто, і неабразанне ёсць нішто, але важна выкананне прыказанняў Божых.
Для юдэяў быў я як юдэй, каб прыцягнуць юдэяў; для тых, што трымаюцца закону, стаўся паслугачом закону, каб прыцягнуць тых, што пад законам;
бо Той, Які дзейнічаў праз Пётру ў Апостальстве між абрэзанымі, дзейнічаў і праз мяне між паганамі, –
Бо ў Хрысце Ісусе ані абразанне, ані неабразанне не маюць сілы, а толькі вера, што дзейнічае праз любоў.
Спрактыкаванасць яго ведаеце, бо, як сын бацьку, так ён мне служыў у дабравешчанні.