ДАНІІЛА 7:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і чатыры велізарныя звяры выходзілі з мора, розныя між сабой. Біблія (пераклад А.Бокуна) І чатыры вялізныя зьвяры выйшлі з мора, адрозныя адзін ад аднаго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і чатыры вялікія зьвяры выйшлі з мора, не падобныя адзін на аднаго. |
І стаў я на пяску марскім. І ўбачыў звера, які падымаўся з мора, з сямю галовамі і дзесяццю рагамі. На рагах у яго было дзесяць дыядэм, і на галовах яго надпісы блюзнячыя.
Звер, якога ты бачыў, быў, і няма ўжо яго, і зноў выйдзе з бяздоння і пойдзе на загубу. На від звера, які быў, і якога ўжо няма, і які зноў з’явіцца, задзівяцца ўсе жыхары зямлі, імёны якіх ад заснавання свету не запісаны ў кнізе жыцця.