ДАНІІЛА 3:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык адразу ж звязалі гэтых мужоў у іх шараварах, і ў галаўных павязках, і ў абутку, і ў шатах і ўкінулі ў сярэдзіну распаленай печы; Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады мужы гэтыя былі зьвязаныя ў плашчах іхніх, кашулях іхніх, турбанах іхніх і ў адзеньні іхнім і кінутыя ў сярэдзіну печы, якая палае агнём. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады мужы гэтыя былі зьвязаны ў сваім споднім і верхнім адзеньні, у галаўных павязках і ў іншым убраньні і ўкінуты ў распаленую вогненную печ. |
І з іх будзе ўзяты прыклад праклёну для ўсіх перасяленцаў з Юды, што знаходзяцца ў Бабілоне і якія будуць казаць: “Хай зробіць табе Госпад, як Сэдэцыі і як Ахабу, якіх цар Бабілона падсмажыў на агні!”
і мужчынам найдужэйшым паміж свайго войска даручыў звязаць Сэдрака, Місака і Абдэнагу ды ўкінуць іх у распаленую печ.
Ты бо справядлівы ва ўсім, што нам учыніў, а ўсе дзеянні Твае поўныя праўды, і дарогі Твае прамыя, ды ўсе прысуды Твае справядлівыя.