ДАНІІЛА 11:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І па канцы гадоў злучацца яны; і дачка паўднёвага цара прыбудзе да цара паўночнага, каб завязаць сяброўства. І моц яго рукі не будзе трывалай, і яго рука не ўтрымаецца; і будзе выдадзена яна, і тыя, што яе прывялі, яе дзіця ды той, хто падтрымліваў яе ў тыя часы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Але пасьля заканчэньня [некалькіх] гадоў яны злучацца, і дачка валадара з поўдня прыйдзе да валадара з поўначы, каб зрабіць паводле справядлівасьці; але яна не захавае сілы рамёнаў [сваіх], і не ўстаіць рамяно ейнае, і будзе выдадзена яна, і тыя, якія прывялі яе, і той, якога яна нарадзіла, і той, які ўмацоўваў яе ў тыя часы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але празь некалькі гадоў яны паяднаюцца, і дачка паўднёвага цара прыйдзе да цара паўночнага, каб устанавіць правільныя стасункі паміж імі; але яна ня ўтрымае сілы ў руках сваіх, ня ўстоіць і род яе, а здраджаны будуць як яна, так і тыя, што ішлі разам зь ёю, і народжаныя ёю, і што памагалі ёй у тыя часіны. |
Гэткія ўсе думкі яго; спрыяльныя шляхі яго ў любы час. Далёкія суды Твае ад аблічча яго; пагарджае ён усімі ворагамі сваімі.
«Сын чалавечы, я зламаў руку фараона, цара Егіпта, і вось, яна не падвязаная, каб ён, атрымаўшы сілу, мог трымаць меч.
Бо зноў паўстане цар поўначы і выставіць большую сілу, чым раней; і калі надыдзе канец часоў і гадоў, вырушыць спешна з вялікім войскам і з вялікімі сіламі.
І цар поўначы падыдзе, і насыпле вал, і здабудзе вельмі ўмацаваны горад, і рукі поўдня не вытрымаюць, і народ яго выбраны не будзе мець сілы супрацівіцца.
І ў апошні час будзе ваяваць супраць яго цар поўдня і цар поўначы ўдарыць яго, як бура, калясніцамі, і конніцай, і многімі караблямі, і ўвойдзе ў землі, і знішчыць іх, і пройдзе.
І ўстане на яго месца патомак з яе лініі, і пойдзе супраць войска, і ўвойдзе ў крэпасць цара паўночнага, і будзе дзейнічаць супраць іх, і ўзмацніцца.
бо Я, вось, пастаўлю пастуха на зямлі, які не будзе рупіцца пра авечку, што мае загінуць, не будзе лячыць скалечаную, і не будзе шукаць страчаную, і не будзе карміць здаровую, а мяса тлустых будзе есці і капыты іх будзе абрываць.