ДАНІІЛА 10:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І я, Даніэль, адзіны меў бачанне; а людзі, якія былі са мной, бачання не мелі, але страх вялікі ахапіў іх, і яны ўцяклі схавацца. Біблія (пераклад А.Бокуна) І толькі я, Данііл, бачыў гэты відзеж, а людзі, якія былі са мною, ня бачылі гэтага відзежу, але страх вялікі ахапіў іх, і яны ўцяклі, каб схавацца. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І толькі адзін я, Данііл, бачыў гэтую ўяву, а людзі, якія былі са мною, ня бачылі гэтае ўявы; але моцны страх напаў на іх, і яны паўцякалі хавацца |
Увайдзі ў скалу, схавайся ў пыле перад страхам ад аблічча Госпада і славы магутнасці Яго.
Калі чалавек схаваецца ў заканурку, Я не ўбачу яго? — кажа Госпад. — Ці ж Я не напаўняю неба і зямлю? — кажа Госпад.
«Сын чалавечы, з трывогаю будзеш есці хлеб свой, але і ваду сваю будзеш піць з неспакоем і смуткам.
Тыя ж, што былі са мною, бачылі, праўда, святло і перапалохаліся, але голасу Таго, Які гаварыў са мной, не чулі.
Тыя ж людзі, што былі з ім у дарозе, стаялі аслупянеўшы, бо чулі голас, але нікога не бачылі.
І так страшным было тое, што бачылі, што Майсей сказаў: «Перапалоханы я і ў трымценні».