ГАБРЭЯЎ 3:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І бачым, што не змаглі ўвайсці з-за нявер’я. Біблія (пераклад А.Бокуна) І бачым, што яны не змаглі ўвайсьці праз недаверства. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І вось, бачым, што яны не маглі ўвайсьці за няверства. |
Хто верыць у Яго, не будзе асуджаны; а хто не верыць, ужо асуджаны, бо не паверыў у імя Адзінароднага Сына Божага.
Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае; а хто бязверны ў Сына, той не ўбачыць жыцця, але гнеў Божы застаецца на ім».
Але і яны, калі не будуць трываць у нявер’і, будуць прышчэплены, бо Бог мае моц ізноў іх прышчапіць.
Глядзіце, браты, каб не было між вамі выпадкам ліхога сэрца няверуючага, што адступіцца ад Бога жывога,
Хто верыць у Сына Божага, той мае ў сабе сведчанне Бога. Хто не верыць Богу, зрабіў Яго ашуканцам, бо не паверыў у сведчанне, якое даў Бог аб Сыне Сваім.
Хачу вам прыпомніць, хоць вы ўсё ведаеце, што Госпад найперш вызваліў народ з зямлі Егіпецкай, а пасля выгубіў тых, што не верылі;