ВЫХАД 8:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зрабілі так; і выцягнуў Аарон руку, трымаючы кій, і ўдарыў у пыл зямлі. І з’явіліся скініфы на людзях і на жывёле; увесь пыл зямлі ператварыўся ў скініфаў па ўсёй зямлі Егіпецкай. Біблія (пераклад А.Бокуна) I яны зрабілі так, і выцягнуў Аарон руку сваю з кіем сваім, і ўдарыў у пыл зямлі, і зьявіліся камары на людзях і на скаціне. Увесь пыл зямлі стаўся камарамі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так яны і зрабілі: Аарон працягнуў руку сваю з посахам сваім, ударыў у грудзі зямныя, і зьявілася заедзь на людзях і на быдле. Усе грудзі зямныя пакрыліся заедзьдзю па ўсёй замлі Егіпецкай. |
Я кажу табе: “Адпусці сына Майго, каб ён служыў Мне; а калі не хочаш яго адпусціць, то Я заб’ю твайго першароднага сына”».
Пасля гэтага ўвайшлі Майсей і Аарон і сказалі фараону: «Гэта кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Адпусці народ Мой, каб ён учыніў Мне ахвярапрынашэнне ў пустыні”».
І сказаў Госпад Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні кій свой і ўдар у пыл зямлі, і хай будуць скініфы на ўсёй зямлі Егіпецкай”».
Госпад Магуццяў задумаў гэта, каб прынізіць пыху любой славы і зрабіць сціплымі ўсіх знакамітых зямлі.
І адразу ж ударыў яго анёл Госпадаў, таму што ён не аддаў Богу належнай славы, і ён памёр, сточаны чарвямі.