А ён адказаў: «Запалаў я руплівасцю дзеля Госпада, Бога Магуццяў, бо сыны Ізраэля занядбалі запавет Твой, ахвярнікі Твае развалілі, а прарокаў Тваіх пазабівалі мечам, і застаўся я адзін, і на маё жыццё цікуюць, каб знішчыць яго».
ВЫХАД 5:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І звярнуўся Майсей да Госпада, і сказаў: «Госпадзе, чаму пераследуеш Ты народ гэты? Чаму паслаў мяне? Біблія (пераклад А.Бокуна) I зьвярнуўся Майсей да ГОСПАДА, і сказаў: «Госпадзе, чаму Ты робіш зло народу гэтаму? Навошта Ты паслаў мяне? Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зьвярнуўся Майсей да Госпада і сказаў: Госпадзе! навошта Ты паддаеш народ гэты такому бедству, навошта паслаў мяне? |
А ён адказаў: «Запалаў я руплівасцю дзеля Госпада, Бога Магуццяў, бо сыны Ізраэля занядбалі запавет Твой, ахвярнікі Твае развалілі, а прарокаў Тваіх пазабівалі мечам, і застаўся я адзін, і на маё жыццё цікуюць, каб знішчыць яго».
і сам пайшоў у пустыню на дзень дарогі, і, калі прыйшоў ён і сеў пад адзін з ядлоўцаў, то прасіў сабе смерці, і жаліўся: «Хопіць ужо мне, Госпадзе! Вазьмі душу маю; бо я не лепшы, чым бацькі мае».
І паклікаў Майсей Госпада, кажучы: «Што мне рабіць з гэтым народам? Мала не хапае, і ўкамянуюць мяне!»
Сапраўды, справядлівы Ты, Госпадзе, калі б я спрачаўся з Табою; аднак жа, пра законнасць буду гаварыць я з Табою. Чаму шлях бязбожнікаў паспяховы? Добра ўсім крывадушнікам і злачынцам.
«Звёў Ты мяне, Госпадзе, і я даўся звесціся, Ты быў дужэйшы за мяне і перамог, стаўся я пасмяяннем на цэлы дзень, усе насміхаюцца з мяне.
І сказаў я: “О Госпадзе, Божа! Значыць, ашукаў Ты народ гэты і Ерузалім, калі казаў: “Супакой будзе вам”, а вось, дайшоў меч аж да самай душы”.
Бо гэтае бачанне на вызначаны час, але здзейсніцца яно ў канцы, не падмане; хоць і замарудзіць, але чакай яго, бо яно споўніцца абавязкова.
і казаў ён Госпаду: «Чаму Ты мучыш паслугача Свайго? Чаму не магу я знайсці ласкі ў Цябе? І чаму Ты ўсклаў на мяне ўвесь цяжар народа гэтага?
І сказаў Ешуа: «О, Госпадзе, Божа, чаму захацеў Ты пераправіць народ гэты за раку Ярдан, каб выдаць нас у рукі амарэяў і загубіць? О, каб лепш заставаліся мы за Ярданам!
І Давід адчуваў вялікае гора; бо хацеў народ яго ўкаменаваць, бо засмучаная была душа кожнага чалавека дзеля сыноў іх і дачок. Але Давід набраў сілы ў Госпадзе, Богу сваім,