ВЫХАД 37:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Бесэлеэль зрабіў і каўчэг з дрэва акацыі, што меў у даўжыню два локці з паловаю, а ў шырыню і вышыню — паўтара локця; і пакрыў ён яго найчысцейшым золатам знутры і звонку. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў Вэсэлііл каўчэг з дрэва сітым: даўжыня яго два локці з палавінаю, шырыня яго паўтара локця і вышыня Яго паўтара локця; |
І прасунь заслону ў аплікі, за ёю пакладзі каўчэг сведчання, і хай ім аддзяляецца месца святое ад найсвяцейшага.
палатку сустрэчы і каўчэг сведчання, і перамольню, што на ёй, і ўсе пасудзіны палаткі,
Дык зрабіў я каўчэг з дрэва акацыі, і калі вычасаў дзве каменныя табліцы, такія ж, як папярэднія, то ўзышоў на гару, трымаючы іх у руках.
у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абкладзены з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расцвіў, ды табліцы запавету,