Дык разгневаўся Госпад на Озу і забіў яго за тое, што ён дакрануўся да каўчэга; і памёр ён там перад Богам.
ВЫХАД 30:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пажадаюць увайсці ў палатку сустрэчы, хай абмыюцца ў вадзе, каб не памерці; альбо пажадаюць прыступіць да ахвярніка, каб служыць, каб паліць ахвяру Госпаду, Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі яны будуць уваходзіць у Намёт Спатканьня, няхай яны абмыюцца вадою, і яны не памруць; таксама калі яны будуць набліжацца да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля ахвяраваньня вогненнага для ГОСПАДА, Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі яны маюць уваходзіць у скінію сходу, хай яны абмываюцца вадою, каб ім не памерці; альбо калі павінны прыступаць да ахвярніка дзеля служэньня, дзеля прынясеньня ахвяры Госпаду, |
Дык разгневаўся Госпад на Озу і забіў яго за тое, што ён дакрануўся да каўчэга; і памёр ён там перад Богам.
Бо хто на воблаках зраўняецца з Госпадам, хто стане падобны Госпаду паміж сыноў Божых?
Сем дзён будзеце есці толькі праснакі: ужо ў самы першы дзень не будзе рошчыны ў дамах вашых, бо хто б ні з’еў заквашанае ад першага дня да сёмага, знішчана будзе душа тая ад Ізраэля.
і хай яны абмыюць рукі і ногі, каб не памерці: хай будзе гэта пастановай вечнай яму і патомству яго на ўсе часы».
Хай апранецца ён у шаты святыя льняныя, ільнянымі штанамі хай прыкрые сорам, перапаяшацца льняным поясам, а на галаву ўскладзе льняны кідар — гэта святыя шаты. Хай абмыецца вадою і апране ўсё гэта.
І яна зараз жа ўпала ля ног яго і сканала. Юнакі, уваходзячы, знайшлі яе мёртвай і, вынесшы, пахавалі каля мужа.
Пачуўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў і сканаў; і стаўся страх вялікі на ўсіх, якія чулі гэта.
І пакараў Госпад жыхароў Бэтсаміта, бо яны заглядвалі ў каўчэг Госпада; і забіў Госпад семдзесят чалавек з народа. І народ быў у жалобе, бо Госпад ударыў народ вялікай караю;