але народ, якому будуць яны служыць, Я асуджу, і пасля таго выйдуць яны з вялікай маёмасцю.
ВЫХАД 3:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А кожная жанчына папросіць ад сваёй суседкі і ад гаспадыні сваёй срэбраны і залаты посуд, а таксама адзенне; і апранеце ў яго сыноў і дачок вашых, і аббярэце Егіпет». Біблія (пераклад А.Бокуна) І папросіць жанчына ў суседкі сваёй і ў гаспадыні дому свайго посуд срэбны і посуд залаты, і адзеньне, і вы апранеце ў яго сыноў сваіх і дочак сваіх, і спустошыце Эгіпет». Біблія (пераклад В. Сёмухі) кожная жанчына выпрасіць у суседкі сваёй і ў той, што жыве ў доме ў яе, рэчаў срэбраных і рэчаў залатых і вопраткі, і вы адзеньце ў іх сыноў вашых і дочак вашых і спустошыце Егіпет. |
але народ, якому будуць яны служыць, Я асуджу, і пасля таго выйдуць яны з вялікай маёмасцю.
Затым, дастаўшы срэбраныя і залатыя рэчы ды шаты, даў іх Рэбэцы, і даў каштоўныя рэчы брату яе і маці.
Такім чынам, паведамі ўсяму народу, каб пазычаў мужчына ў сябра свайго, а жанчына — у суседкі сваёй залаты і срэбраны посуд,
Добры чалавек пакідае спадкаемцамі сыноў і ўнукаў, а маёмасць грэшніка зберагаецца для справядлівага.
Гора табе, разбойнік, якога ніхто не абрабаваў; і табе, грабежнік, бо цябе ніхто не аграбіў! Калі скончыш спусташаць, тады цябе аграбяць, калі скончыш рабаваць, тады цябе абрабуюць.
І не будуць яны прыносіць дроў з палёў, ані высякаць з лясоў, бо зброю будуць паліць у агні, і будуць рабаваць тых, якія іх рабавалі, і будуць браць здабычу з тых, якія з іх бралі здабычу, — кажа Госпад Бог.