Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 3:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

21 І дам я ласку гэтаму народу з боку егіпцян, і, калі выйдзеце, не выйдзеце вы з пустымі рукамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

21 I Я дам ласку народу гэтаму ў вачах Эгіпцянаў; і будзе, што калі вы пойдзеце, ня пойдзеце з пустымі рукамі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

21 І дам народу гэтаму літасьць у вачах Егіпцянаў; і калі пойдзеце, дык пойдзеце ня з пустымі рукамі;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 3:21
13 Крыжаваныя спасылкі  

але народ, якому будуць яны служыць, Я асуджу, і пасля таго выйдуць яны з вялікай маёмасцю.


А Госпад быў з Язэпам і, пашкадаваўшы яго, даў яму ласку ў вачах начальніка вязніцы.


і пашкадуй народ Свой, які зграшыў перад Табой, і прабач усе правіннасці іх, якімі спракудзіліся адносна Цябе, і акажы ім міласэрнасць перад абліччам тых, якія ўзялі іх у палон, каб яны злітаваліся над імі,


Малю, Госпадзе, хай чуйным будзе вуха Тваё да малітвы раба Твайго і да малення слуг Тваіх, якія хочуць славіць імя Тваё; і зрабі, каб пашчаслівілася сёння рабу Твайму, і дай яму мець у гэтага чалавека ласку». Я бо быў падчарны пры цару.


І вывеў іх з серабром і золатам, і не было ў іх пакаленні хворага.


І будзіў Ён літасць да іх ва ўсіх, якія іх няволілі.


Такім чынам, паведамі ўсяму народу, каб пазычаў мужчына ў сябра свайго, а жанчына — у суседкі сваёй залаты і срэбраны посуд,


бо Госпад дасць народу ласку ў вачах егіпцян». А Майсей быў чалавекам вельмі паважаным у зямлі Егіпецкай з боку паслугачоў фараона і ўсяго народа.


І сыны Ізраэля зрабілі так, як загадаў Майсей, і пазычылі ў егіпцян посуд срэбраны і залаты і мноства адзення.


І Госпад даў ласку ў вачах егіпцян для народа, так што яны ім пазычалі; і тыя абабралі егіпцян.


Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.


і вызваліў яго ад усякіх бед, і даў яму ласку і мудрасць перад абліччам фараона, цара Егіпта, і ён прызначыў яго ўладаром над Егіптам ды над усім сваім домам.


І не дапусці, каб той, каму ты даеш свабоду, пайшоў з пустымі рукамі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы