і прынёс ён дванаццаць камянёў паводле ліку пакаленняў сыноў Якуба, якому Госпад сказаў, кажучы: «Ізраэль будзе імя тваё».
ВЫХАД 28:21 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І хай яны будуць распісаны дванаццаццю імёнамі: кожны камень — імёнамі кожнага з дванаццаці пакаленняў. Біблія (пераклад А.Бокуна) I камяні будуць паводле імёнаў сыноў Ізраіля, дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і на кожным будзе выразанае як пячатка імя паводле [імёнаў] дванаццаці. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтых камянёў павінна быць дванаццаць, па колькасьці, паводле імёнаў іх; на кожным, як на пячатцы, павінна быць выразана па адным імю зь ліку дванаццаці плямёнаў. |
і прынёс ён дванаццаць камянёў паводле ліку пакаленняў сыноў Якуба, якому Госпад сказаў, кажучы: «Ізраэль будзе імя тваё».
І запісаў Майсей усе словы Госпада; і, зранку ўстаўшы, пабудаваў ён ахвярнік ля падножжа гары і паставіў дванаццаць камянёў, адпаведна дванаццаці пакаленням Ізраэля.
Працаю разбяра і чаканкаю ювеліра высечы на іх, устаўленых у залатыя аправы, імёны сыноў Ізраэля;
у чацвёртым — хрызаліт, онікс і берыл. Хай будуць яны апраўлены ў золата адпаведна радам сваім.
Да нагрудніка зрабі ланцужкі, быццам шнуркі кручанай работы з найчысцейшага золата;
І ў той дзень збавіць іх Госпад, Бог іх, як статак народа Свайго, бо яны, як каштоўныя камяні ў вянцы, будуць свяціцца над Яго зямлёй.
каб вы елі і пілі пры стале Маім у Валадарстве Маім, і сядзелі на пасадах, судзячы дванаццаць пакаленняў Ізраэля».
Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, вітае дванаццаць пакаленняў, што ў расцярушанні.
І меў ён вялікі і высокі мур, і меў дванаццаць брам, на брамах стаяла дванаццаць анёлаў ды выпісаны былі імёны, якія ёсць імёны дванаццаці пакаленняў сыноў Ізраэля.