Даўжыня кожнага палатна хай мае дваццаць восем локцяў, а шырыня кожнага палатна хай будзе чатыры локці. Усе палотны павінны быць аднаго памеру.
ВЫХАД 26:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пяць палотнаў хай будуць звязаныя адно з адным, і другія пяць палотнаў хай будуць звявязаныя адно з адным. Біблія (пераклад А.Бокуна) Пяць палотнаў няхай будуць злучаныя адно з адным, і пяць палотнаў злучаныя адно з адным. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пяць заслонаў няхай будуць злучаны адна з адной, і іншыя пяць заслонаў злучаны адно з адным. |
Даўжыня кожнага палатна хай мае дваццаць восем локцяў, а шырыня кожнага палатна хай будзе чатыры локці. Усе палотны павінны быць аднаго памеру.
Зрабі гіяцынтавыя петлі на краі аднаго палатна, на краі злучэння; і такім жа чынам зрабі на краі апошняга палатна ў другім злучэнні.
Злучы пяць з іх асобна, а шэсць злучы асобна між сабою так, каб шостае пакрыцце зрабіць падвойным адносна шырыні даху.
каб усе былі адно; як Ты, Ойча, ува Мне, а Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб свет уверыў, што Ты Мяне паслаў.
з Якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі даравання, праз дзейнасць у патрэбную меру кожнага паасобнага члена ўзрастае на збудаванне самога сябе ў любові.
і не трымаючыся Галавы, ад Якой усё цела, суставамі і вязямі злучанае і змацаванае, расце ўзрастаннем Божым.
каб парадаваліся сэрцы іх, злучаныя ў любові і для поўнага ўзбагачэння розуму, дзеля пазнання таямніцы Бога, і Айца, і Хрыста,