Хто ўкрадзе чалавека і прадасць яго або будзе трымаць у руках сваіх, хай будзе пакараны смерцю.
ВЫХАД 22:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж тое, што ўкраў, знойдзецца ў яго жывое, ці вол, ці асёл, ці авечка, хай аддасць падвоеную колькасць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі шукаючы, знойдуць украдзенае ў руцэ ягонай ад вала аж да асла і да ягняці, і яны жывыя, няхай заплаціць падвойна. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ўкрадзенае знойдзецца ў яго ў руках жывым, ці то вол, ці асёл, ці авечка, хай заплаціць удвая. |
Хто ўкрадзе чалавека і прадасць яго або будзе трымаць у руках сваіх, хай будзе пакараны смерцю.
Калі хто ўкрадзе вала або авечку і заб’е іх або прадасць, хай верне пяць валоў за аднаго вала і чатыры авечкі за адну авечку.
Калі хто дазволіць пасвіцца ў полі або вінаградніку і пусціць жывёлу сваю, каб пасвілася яна на чужым полі, хай пакрые страту цалкам са свайго поля па пладах яго; а калі ўсё поле будзе стаптана, хай пакрывае ён страту тым, што мае найлепшага на полі сваім або ў вінаградніку.
Калі хто даў сябру грошы або посуд на захаванне і ад таго, хто прыняў іх, яны былі б скрадзеныя, калі злодзей будзе выяўлены, хай ён аддасць падвоеную колькасць.
У кожнай справе злачынства, ці то адносна вала, ці асла, ці авечкі, ці адзення, ці ўсяго, што можа прычыніць страту, калі хто скажа: «Гэта маё», справа абодвух павінна быць прадстаўлена Богу, і каго Бог прызнае вінаватым, той хай верне падвоеную колькасць блізкаму свайму.
Прамаўляйце да сэрца Ерузаліма і крычыце да яго, бо скончылася ліхота яго, адпакутавана правіннасць яго; атрымала з рукі Госпада падвоеную кару за ўсе грахі свае».
І Я аддам ім найперш удвая за ліхоту і за грахі іх, за тое, што апаганілі зямлю Маю трупамі ідалаў сваіх і брыдотай сваёю напоўнілі спадчыну Маю».
або рэч, адносна якой прысягаў фальшыва, і хай ён верне тое поўнасцю і дадасць пры тым пятую частку ўласніку, якому нанёс страту, у дзень складання ахвяры за праступак.
Адгадзіце ёй, як і яна вам давала, і падвойце ёй удвая за яе ўчынкі; у чары, у якой яна змешвала напой, змяшайце ёй удвая.
І ён казаў ім: «Хай Госпад будзе сведкам супраць вас і памазаннік Яго ў гэты дзень хай будзе сведкам, бо не знайшлі вы ў руцэ маёй нічога». І яны сказалі: «Ён сведка».