І былі тыя, што казалі: «Пазычылі срэбра на падаткі цару пад заклад нашых палёў і нашых вінаграднікаў.
ВЫХАД 22:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто пазычыць у блізкага свайго штосьці з жывёлы, а яна пакалечыцца або падзе ў адсутнасць гаспадара, хай яго прымусяць пакрыць страту. Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі хто пазычыць у бліжняга свайго [жывёлу], і яна будзе скалечана або здохне, а гаспадара ейнага не было пры ёй, тады, плацячы, заплаціць [за яе]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі хто пазычыць у блізкага свайго быдла, і яно будзе пашкоджана, альбо памрэ, а гаспадара яго ня было пры ім, дык павінен заплаціць; |
І былі тыя, што казалі: «Пазычылі срэбра на падаткі цару пад заклад нашых палёў і нашых вінаграднікаў.
то хай будзе прылюдна прысяга перад Госпадам, што ніхто не працягнуў рукі да дабра блізкага свайго; і хай гаспадар прыме прысягу, і хай той не будзе прымушаны плаціць страту.
а калі тая жывёла будзе разарваная дзікім зверам, хай ён прынясе тое, што было забіта, як доказ і не пакрывае страту.
Але калі гаспадар прысутнічаў, хай не пакрывае страту. Калі яна была нанятая за грошы, то атрымае цану найму.
Вы ж любіце непрыяцеляў вашых і добра ім рабіце, і давайце пазыку, нічога назад не спадзеючыся; і ўзнагарода ваша будзе вялікай, і вы будзеце сынамі Узвышняга, бо Ён спагадны і да няўдзячных і благіх.
і адзначай гэта наступным чынам: калі хто даў якую пазыку блізкаму ці брату свайму, то не зможа ён спагнаць, бо гэта год даравання на ўшанаванне Госпада.