Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 22:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

11 то хай будзе прылюдна прысяга перад Госпадам, што ніхто не працягнуў рукі да дабра блізкага свайго; і хай гаспадар прыме прысягу, і хай той не будзе прымушаны плаціць страту.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

11 тады прысяга перад ГОСПАДАМ няхай будзе між абодвума, што [той, што захоўваў,] ня выцягнуў рукі сваёй на ўласнасьць бліжняга свайго; і прыйме гэтую [прысягу] гаспадар ейны, і [той, што захоўваў,] ня будзе плаціць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

11 прысяга перад Госпадам хай будзе паміж абодвума пра тое, што той, хто ўзяў, не працягне рукі сваёй на ўласнасьць блізкага свайго; і гаспадар павінен прыняць, а той ня будзе плаціць;

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 22:11
10 Крыжаваныя спасылкі  

Калі хто даручыць блізкаму свайму дзеля захавання асла, вала, авечку або якую другую жывёлу, а яна памрэ або пакалечыцца, або будзе захоплена ворагамі, і ніхто гэта не ўбачыць,


А калі што будзе ўкрадзена ў яго, хай ён пакрые страту гаспадару;


Калі злодзей хаваецца, хай гаспадар дома стане перад Богам і прысягне, што не працягнуў ён рукі на дабро свайго блізкага.


Не прымай ілжывай весткі і не давай рукі бязбожнаму, каб сведчыць ілжыва.


каб, наеўшыся, не быў я спакушаны адрачэннем і не сказаў: «Хто гэта — Госпад?», або, беднасцю прымушаны, каб не краў я і каб не лгаў я імем Бога майго.


Загады цара слухай; і дзеля прысягі, [складзенай] перад Богам,


Калі якая душа пачуе голас праклінаючага і будзе сведкам таго, што ён або бачыў, або даведаўся, ды калі не выявіць [гэтага], то правініцца,


або знойдзе згубленую рэч і не прызнаецца, ды яшчэ і прысягне фальшыва ў чымсьці з усяго таго, у чым звычайна чалавек грашыць,


Бо людзі вышэйшым ад сябе прысягаюць, і кожная спрэчка між імі канчаецца прысягаю на сцвярджэнне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы