І сказаў яму Госпад: «Гэтак не будзе, але кожны, хто заб’е Каіна, — у сем разоў будзе пакараны!» І паклаў Госпад Каіну знак, каб не забіваў яго, хто-колечы сустрэне яго.
ВЫХАД 21:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто ўдарыць нявольніка свайго або нявольніцу палкай, і памруць яны ад рук яго, той павінен быць пакараны. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі хто будзе біць слугу свайго альбо служку сваю кіем, і яны памруць пад рукою ягонай, няхай помстай адпомсьціцца яму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А калі хто ўдарыць раба свайго, альбо служанку сваю палкаю, і яны памруць пад рукой ягонай, дык ён павінен быць пакараны; |
І сказаў яму Госпад: «Гэтак не будзе, але кожны, хто заб’е Каіна, — у сем разоў будзе пакараны!» І паклаў Госпад Каіну знак, каб не забіваў яго, хто-колечы сустрэне яго.
Хто праліе кроў чалавечую, чалавекам будзе пралітая і яго кроў; бо чалавек створаны на вобраз Божы.
то, калі ён падымецца і стане хадзіць па двары з дапамогаю палкі, тады той, што яго ўдарыў, будзе невінаваты, аднак так, каб пакрыць яго страчаныя і ўжытыя на лячэнне сродкі.
Калі, аднак, нявольнік пражыве яшчэ дзень ці два, то не будзе пакараны, бо гэта яго ўласнасць.
Бо гэта паслугач Божы табе на дабро. Калі ж ліха робіш, бойся, бо не надарма меч носіць, бо гэта паслугач Божы, мсціўца на гнеў таму, хто чыніць ліха.
Не шкадуй такога, але душу за душу, вока за вока, зуб за зуб, руку за руку, нагу за нагу патрабуй.