Бо спытаю за кроў душ вашых з усіх жывёл; і з [кожнага] чалавека, і з [кожнага] брата яго спытаю за душу чалавека.
ВЫХАД 21:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі хто ўдарыць чалавека і той памрэ, хай ён будзе пакараны смерцю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Той, хто ўдарыў чалавека, і [той] памёр, няхай сьмерцю памрэ. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ўдарыць чалавека так, што той памрэ, хай будзе аддадзены сьмерці; |
Бо спытаю за кроў душ вашых з усіх жывёл; і з [кожнага] чалавека, і з [кожнага] брата яго спытаю за душу чалавека.
Хто праліе кроў чалавечую, чалавекам будзе пралітая і яго кроў; бо чалавек створаны на вобраз Божы.
І сказаў Давід Натану: «Зграшыў я перад Госпадам!» І сказаў Натан Давіду: «Госпад жа зняў з цябе грэх; ты не будзеш пакараны смерцю.
Тады гаворыць яму Ісус: «Схавай меч твой на сваё месца. Бо ўсе, што возьмуць меч, пагінуць ад меча.