ВЫХАД 14:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паведамілі цару Егіпецкаму, што ўцёк народ; і змянілася сэрца фараона і паслугачоў яго адносна народа, і яны сказалі: «Што гэта мы зрабілі, калі выгналі Ізраэль, каб ён не служыў нам?» Біблія (пераклад А.Бокуна) I паведамілі валадару Эгіпецкаму, што народ уцёк; і павярнулася сэрца фараона і слугаў ягоных супраць народу [Ізраіля], і сказалі яны: «Што гэта мы зрабілі, што адпусьцілі Ізраільцянаў са службы нам?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І абвешчана было цару Егіпецкаму, што народ уцёк; і абярнулася сэрца фараонава і рабоў ягоных супроць народу гэтага, і яны сказалі: што гэта мы зрабілі? навошта мы адпусьцілі Ізраільцянаў, каб яны не працавалі на нас? |
І павярнуў Бог іх сэрца, каб у нянавісці мелі народ Яго і каб хітрасць чынілі супраць слуг Яго.
І егіпцяне настойвалі, каб народ хутчэй выходзіў з зямлі, кажучы: «Усе мы паўміраем».
І Я зраблю цвёрдым сэрца яго, і ён будзе пераследаваць вас, і Я ўслаўлюся на фараоне і на ўсім войску яго; і хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад». Яны так і зрабілі.
Вораг сказаў: “Буду гнацца і даганю; падзялю здабычу, нацешыцца душа мая, дастану меч свой, і заб’е іх рука мая!”