Такім чынам, збавіў Госпад Эзэкію і жыхароў Ерузаліма ад рукі Санхэрыба, цара асірыйцаў, і ад рукі ўсіх ворагаў, і даў ім навокал супакой.
ВЫХАД 14:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ў той дзень вызваліў Госпад Ізраэль ад рукі егіпцян, і ўбачылі яны мёртвых егіпцян на беразе мора; Біблія (пераклад А.Бокуна) I выбавіў ГОСПАД у дзень гэты Ізраіля з рукі Эгіпцянаў; і ўбачыў Ізраіль Эгіпет мёртвым на беразе мора. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выбавіў Гасподзь у дзень той Ізраільцянаў з рук Егіпцянаў, і ўбачылі сыны Ізраілевыя Егіпцянаў мёртвых на беразе мора. |
Такім чынам, збавіў Госпад Эзэкію і жыхароў Ерузаліма ад рукі Санхэрыба, цара асірыйцаў, і ад рукі ўсіх ворагаў, і даў ім навокал супакой.
Перш чым катлы вашыя адчуюць крушыннік, [што гарыць], быццам жывы, — так, быццам полымя гневу паглыне іх.
Але Майсей сказаў народу: «Не бойцеся; стойце на месцы і ўбачыце збаўленне Госпада, якое ўчыніць Ён вам сёння; бо егіпцян, якіх цяпер бачыце, ужо ніколі не ўбачыце да веку.
І ўспомніў Ён пра дні мінулыя, пра Майсея і народ Свой. Дзе Той, Хто вывеў іх з мора з пастырам статка Яго? Дзе ж Той, Хто змясціў унутры яго Духа святасці Сваёй?
І сказаў Ён: «Напэўна, гэта Мой народ, сыны, якія Мяне не падмануць! І стаў Я ім Збаўцам».
У кожнай іх бядзе не нейкі пасланец, ані анёл, але Сам Ён іх выбавіў. У любові Сваёй і ў ласкавасці Сваёй Сам адкупіў іх, і ўзяў іх, і насіў іх усе дні спрадвечныя.
Але дом Юды пашкадую і збаўлю іх у Госпадзе, Богу іх. Не збаўлю іх, аднак, ані лукам, ані мечам, ані вайною, ані коньмі, ані коннікамі».
Або ці спрабаваў які бог прыйсці і выбраць сабе народ пасярод народаў праз выпрабаванні, знакі і цуды, праз войны, рукой дужай і плячом узнятым, ды праз вялікія жахі, як усё, што зрабіў вам Госпад, Бог ваш, у Егіпце на вачах тваіх?
Хачу вам прыпомніць, хоць вы ўсё ведаеце, што Госпад найперш вызваліў народ з зямлі Егіпецкай, а пасля выгубіў тых, што не верылі;
І Саўл сказаў: «Ніхто не будзе забіты ў гэты дзень, бо сёння Госпад учыніў збаўленне для Ізраэля».