І паклікаў Майсей усіх старэйшын сыноў Ізраэля, і сказаў ім: «Ідзіце, узяўшы жывёлу для вашых сем’яў, і прынясіце ў ахвяру пасхальнае ягня.
ВЫХАД 13:13 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Першароднага ад асла заменіш авечкай; тое, што не выкупіш, забі. Усё ж першароднае ад чалавека з сыноў тваіх выкупляй за грошы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І кожнага асла, які адкрывае [ўлоньне], выкупіш баранчыкам; а калі ня выкупіш, зламі карак ягоны; і кожнага першароднага чалавека з сыноў сваіх выкупіш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а кожнага асла, які расхіляе, замяняй ягнём; а калі не заменіш; выкупі яго; і кожнага першынца чалавечага з сыноў тваіх выкупай. |
І паклікаў Майсей усіх старэйшын сыноў Ізраэля, і сказаў ім: «Ідзіце, узяўшы жывёлу для вашых сем’яў, і прынясіце ў ахвяру пасхальнае ягня.
Гаварыце ўсяму сходу сыноў Ізраэля і скажыце ім: “У дзесяты дзень гэтага месяца кожны хай возьме ягня на кожную сям’ю і на дом свой.
«Пасвяці Мне ўсё першароднае, што адкрывае ўлонне ў сыноў Ізраэля: як сярод людзей, так і сярод жывёлы, бо гэта ўсё Маё».
Першароднага асла выкупі авечкай, а калі не дасі за яго цану, то скруці яму шыю. Першароднага з сыноў сваіх выкупляй і не з’яўляйся перад абліччам Маім з пустымі рукамі.
Гэта тыя, што не апаганіліся з жанчынамі: бо яны цнатлівыя. Гэта тыя, што ідуць за Ягнём, куды б Ён не ішоў. Гэта тыя, якія выкуплены з людзей як першынцы Богу і Ягняці,