ВЫХАД 12:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І возьмуць крыві яго, і пакладуць яе на абодва вушакі і на вершнікі ў дамах, у якіх будуць яго спажываць; Біблія (пераклад А.Бокуна) I возьмуць кроў [ягоную], і памажуць абодва вушакі і вершнікі ў дамах, у якіх будуць есьці яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і хай возьмуць ад крыві і памажуць на абодвух вушаках і на папярэчыне дзьвярэй у дамах, дзе будуць есьці яго; |
І кроў будзе вам на пазначэнне дамоў, у якіх вы будзеце знаходзіцца; і калі ўбачу кроў, прайду міма вас, і не будзе на вас плягі згубнай, калі буду караць зямлю Егіпецкую.
Госпад сказаў яму: «Прайдзі праз сярэдзіну горада, праз сярэдзіну Ерузаліма, і напішы “таў” на лбах мужчын, якія ўздыхаюць і бядуюць дзеля ўсіх агіднасцей, што ў ім адбываюцца».
Падумайце самі, наколькі ж страшнейшых кар варты той, які Сына Божага патаптаў, ці кроў запавету, якой быў асвечаны, за звычайную лічыў і Духа ласкі зняважыў?
Праз веру справіў Пасху і апырскванне крывёй, каб знішчальнік першынцаў не крануў іх.
наканаваннем Бога Айца пры асвячэнні Духам, дзеля паслухмянасці і пакраплення Крывёй Ісуса Хрыста: хай ласка і супакой будуць вам шчодра памножаны.