Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ГАБРЭЯЎ 10:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Вось, Ён адной ахвяраю ўдасканаліў на векі тых, якія асвечаны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 Бо Ён адным дарам назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, якіх асьвяціў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 Бо Ён адным прынашэньнем назаўсёды зрабіў дасканалымі тых, хто асьвячаецца.

Глядзіце раздзел Копія




ГАБРЭЯЎ 10:14
16 Крыжаваныя спасылкі  

І цяпер, браты, даручаю вас Богу ды слову ласкі Яго, якое мае магутнасць збудаваць ды даць вам спадчыну з усімі святымі.


і ў дарозе апоўдні ўбачыў я, о цару, святло з неба, ярчэйшае за ззянне сонца, якое агарнула мяне і тых, што ішлі разам са мной.


каб быў я паслугачом Хрыста Ісуса для паганаў, святарна абвяшчаючы добрую вестку Божую, каб ахвяра паганаў, асвечаная Духам Святым, была прынята.


Божай царкве, што ў Карынце, асвечаным у Ісусе Хрысце ды пакліканым святым разам з усімі, што прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх ды ў нас:


каб асвяціць яе, ачышчаючы лазняй воднаю ў слове,


Бо закон, маючы цень будучых даброццяў, а не саму выяву рэчаў, аднымі і тымі самымі ахвярамі, штогод без перастанку складанымі, ніколі не можа ўдасканаліць тых, што прыходзяць.


На моцы той волі асвечаны мы назаўсёды праз ахвяру цела Ісуса Хрыста.


Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога,


Таму і Ісус, каб усвяціць народ Сваёй Крывёю, быў замучаны за брамаю.


Бо Той, Хто ўсвячае, і тыя, якія ўсвячаюцца, ад Аднаго ўсе. Дзеля таго Ён не саромеецца называць іх братамі,


Бо нічога не давёў той закон да дасканаласці, але быў уступам лепшай надзеі, праз якую набліжаемся да Бога.


Дзеля таго і збаўляць можа Ён заўсёды тых, якія прыступаюць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб за іх заступацца.


і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усякіх абмыванняў, і пастаноў [для] цела, вызначаных да часу выпраўлення.


дык тым больш кроў Хрыста, Які ахвяраваў Самога Сябе Богу праз Вечнага Духа, ачысціць сумленне наша ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.


Юда, слуга Ісуса Хрыста, брат Якуба, пакліканым, асвечаным Богам Айцом і захаваным Ісусам Хрыстом:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы