Сем дзён не знойдзецца ў вашых дамах ніякай рошчыны. Хто з’есць штосьці заквашанае, загіне душа яго паміж сходу Ізраэля, ці ён з чужынцаў, ці з тутэйшых.
ВЫХАД 12:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нічога заквашанага не спажывайце; ва ўсіх дамах вашых ежце праснакі”». Біблія (пераклад А.Бокуна) Нічога кіслага ня будзеце есьці; у-ва ўсіх сядзібах вашых будзеце есьці праснакі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нічога квашанага ня ежце: усюды, дзе будзеце, ежце прэсны хлеб. |
Сем дзён не знойдзецца ў вашых дамах ніякай рошчыны. Хто з’есць штосьці заквашанае, загіне душа яго паміж сходу Ізраэля, ці ён з чужынцаў, ці з тутэйшых.
І паклікаў Майсей усіх старэйшын сыноў Ізраэля, і сказаў ім: «Ідзіце, узяўшы жывёлу для вашых сем’яў, і прынясіце ў ахвяру пасхальнае ягня.
Не пускай кроў ахвяры Маёй над рошчынаю; і хай нічога не застаецца да раніцы наступнага дня з ахвяры пасхальнай.
Іншую прыпавесць расказаў ім: «Падобна Валадарства Нябеснае да рошчыны, якую жанчына, узяўшы, умяшала ў тры меркі мукі, пакуль усё не закісла».