А дзень гэты стане вам памятным днём, і святкаваць яго будзеце як урачыстасць у гонар Госпада ў вашых пакаленнях як вечны звычай.
ВЫХАД 12:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І захоўвайце праснакі, бо ў гэты дзень Я вывеў дружыну вашую з зямлі Егіпецкай; і захавайце гэты дзень у вашых пакаленнях як звычай вечны. Біблія (пераклад А.Бокуна) I захоўвайце [Сьвята] Праснакоў, бо ў гэты дзень Я вывеў войска вашае з зямлі Эгіпецкай; і захоўвайце гэты дзень у пакаленьнях вашых як пастанову вечную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пільнуйцеся праснакоў, бо ў гэты самы дзень Я вывеў рушэньне вашае зь зямлі Егіпецкай, і пільнуйцеся дня гэтага ў роды вашыя, як устанаўленьня вечнага. |
А дзень гэты стане вам памятным днём, і святкаваць яго будзеце як урачыстасць у гонар Госпада ў вашых пакаленнях як вечны звычай.
І захавайце яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца, а ўвечары прынясе яго ў ахвяру ўся супольнасць сыноў Ізраэля.
І сказаў Майсей народу: «Памятайце пра той дзень, у які выйшлі вы з Егіпта, з дома няволі; бо дужаю рукою вывеў вас Госпад з таго месца; так што не ежце вы заквашанага хлеба.
І ў той дзень раскажаш ты сыну свайму, гаворачы: “Гэта дзеля таго, што зрабіў мне Госпад, калі я выйшаў з Егіпта”.
Захоўвай урачыстасць праснакоў: сем дзён еж праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб; бо ў месяцы Абіб веснавой пары выйшаў ты з Егіпта.
Гэта Аарон і Майсей, каму Госпад загадаў вывесці сыноў Ізраэля з зямлі Егіпта паводле іх дружынаў.
І хай ведаюць егіпцяне, што Я — Госпад, Які працягнуў руку Сваю над Егіптам і вывеў сыноў Ізраэля з іх грамады».
і як мы клікалі Госпада, і як выслухаў Ён нас, і паслаў Анёла, Які вывеў нас з Егіпта. І вось мы ў горадзе Кадэсе, што знаходзіцца пры межах тваіх, размясціліся
Не еж з ёю хлеба квашанага. Сем дзён еж з гэтымі ахвярамі хлеб бедавання без закваскі, бо паспешна выйшаў ты з Егіпта, каб ты памятаў пра дзень выхаду твайго з Егіпта ўсе дні жыцця свайго.