Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 13:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Спаўняй гэты святы звычай у вызначаны час дзень пры дні.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 I будзеш захоўваць пастанову гэтую ў вызначаны час з году ў год.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 Выконвай жа статут гэты ў прызначаны час, год у год.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 13:10
8 Крыжаваныя спасылкі  

А дзень гэты стане вам памятным днём, і святкаваць яго будзеце як урачыстасць у гонар Госпада ў вашых пакаленнях як вечны звычай.


І захоўвайце праснакі, бо ў гэты дзень Я вывеў дружыну вашую з зямлі Егіпецкай; і захавайце гэты дзень у вашых пакаленнях як звычай вечны.


Гэта была для Госпада ноч пільнавання, калі Ён вывеў іх з зямлі Егіпта: усе сыны Ізраэля ў пакаленнях сваіх павінны шанаваць яе для Госпада.


І калі ўвядзе цябе Госпад у зямлю хананеяў і хетэяў, амарэяў, гівеяў і евусеяў, якою прысягнуў Ён бацькам тваім, што дасць табе зямлю, што ацякае малаком і мёдам, тады павінен ты святкаваць яго ў гэтым самым месяцы.


Выконвай урачыстасць праснакоў: сем дзён будзеш есці праснакі, як Я загадаў табе, у вызначаны час месяца Абіб, калі ты выйшаў з Егіпта. Не з’яўляйся перада Мною з пустымі рукамі.


А пятнаццатага дня таго самага месяца выпадае ўрачыстасць праснакоў Госпада. Сем дзён будзеце есці праснакі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы