А фараон, заўважаючы, што настаў супакой, зрабіў цвёрдым сэрца сваё, і не паслухаў ён іх, як прадказваў Госпад.
ВЫСЛОЎІ 26:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як сабака, які вяртаецца да сваёй ірвоты, — бязглузды, што паўтарае бязглуздасць сваю. Біблія (пераклад А.Бокуна) Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурань паўтарае дурасьць сваю. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як сабака вяртаецца да ванітаў сваіх, так дурны паўтарае глупствы свае. |
А фараон, заўважаючы, што настаў супакой, зрабіў цвёрдым сэрца сваё, і не паслухаў ён іх, як прадказваў Госпад.
«Пабілі мяне, а мне не было балюча, ударылі мяне, а я нічога не адчуў; калі прачнуся — ізноў буду шукаць гэта».
Стралок, які цаляе ва ўсё, — гэта той, хто наймае бязглуздага, і той, хто наймае валацугаў.
Калі стаўчэш бязглуздага ў ступцы таўкачом разам з зярнятамі, не выйдзе з яго бязглуздасць.
Тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў, горшых за сябе, ды, увайшоўшы, жывуць там. І будзе пазнейшае чалавеку таму горшым за першае. Так будзе і гэтаму роду крывадушнаму».
Споўнілася бо на іх тое, аб чым слушна кажа прыказка: «Сабака вярнуўся да сваіх рыготаў, а свіння памытая – да качання ў брудзе».