І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.
БЫЦЦЁ 47:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Фараон спытаўся ў яго: «Колькі гадоў жыцця твайго?» Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў фараон Якубу: «Колькі дзён [маюць] гады жыцьця твайго?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Фараон сказаў Якаву: колькі гадоў жыцьцю твайму? |
І, саслабеўшы, памёр Абрагам у добрай старасці і ў шаноўным узросце, і, насычаны жыццём, далучыўся ён да народа свайго.
І пражыў Якуб у зямлі Егіпецкай семнаццаць гадоў, і споўнілася ўсіх дзён жыцця яго сто сорак сем гадоў.
Пасля таго прывёў Язэп бацьку свайго да цара і паставіў яго перад ім. І дабраславіў Якуб фараона.
Ён адказаў: «Дзён пілігрымавання майго — сто трыццаць гадоў, кароткіх і ліхіх; не дасягнулі яны нават дзён бацькоў маіх, на працягу якіх яны пілігрымавалі».
Барзэлай сказаў цару: «Колькі засталося дзён жыцця майго, каб ісці з царом у Ерузалім?