БЫЦЦЁ 41:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але іншыя, таксама сем, пустых і знішчаных сухім ветрам, з’явіліся са сцябла. Біблія (пераклад А.Бокуна) I вось, сем каласоў ценькіх, пустых і высушаных усходнім ветрам растуць пасьля іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але вось, пасьля іх вырасла сем каласоў тонкіх, пустых і высушаных усходнім ветрам; |
Яны праглынулі прыгажосць тых першых. Расказаў я сон варажбітам, і няма нікога, хто б разгадаў».
І тыя, што зараз жывуць у іх, задрыжэлі і збянтэжыліся; сталі, як сена на полі, і як трава маладая, як трава на стрэхах, абпаленая перш, чым паспела.
Хоць бы ён меў плён між братамі, прыйдзе вецер усходні, вецер Госпадаў, што прыходзіць з пустыні, высушыць крыніцы яго і высушыць студні іх. Ён зрабуе ўсе багацці, ўсё начынне каштоўнае.
Раз вецер будуць сеяць, жаць будуць буру; калі не будзе ў ёй коласа, расліна не дасць мукі, а калі і дала — чужыя з’ядуць яго.
пацярпеў паразу Эфраім, высах яго корань, пладоў больш не будзе; а калі нават і народзіць, знішчу дарагі плод у яго ўлонні”.