Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 40:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

то спытаўся ў іх: «Чаму сёння сумнейшы твар ваш, чым звычайна?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I спытаўся ён у ўрадоўцаў фараона, што былі пад вартаю з ім у доме пана ягонага, кажучы: «Чаму абліччы вашыя сёньня [маюць] благі выгляд?»

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І спытаўся ён у царадворцаў фараонавых, якія былі зь ім у доме гаспадара ягонага пад вартаю, кажучы: чаго ў вас сёньня журботныя твары?

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 40:7
7 Крыжаваныя спасылкі  

І калі да іх раніцай прыйшоў Язэп і ўбачыў іх сумнымі,


І аддаў іх пад варту на тры дні.


Ён запытаўся ў яго: «Царэвічу, чаму ты так худзееш з дня на дзень? Чаму не хочаш мне расказаць пра гэта?» І Амнон сказаў яму: «Я кахаю Тамар, сястру Абсалома, брата майго».


Цар жа сказаў мне: «Чаму твар твой сумны, хаця я не думаю, што ты хворы? Гэта нішто іншае, як смутак сэрца». І я моцна спалохаўся,


І гаворыць ім: «Што гэта за размова, якую ведзяце між сабою, ідучы? І чаму вы сумныя?»


Ён адказаў: «Багоў маіх, якіх я зрабіў сабе, вы забралі, і святара, і ўсё, што маю, і яшчэ кажаце: “Што табе?”»


Дык сказаў ёй Элькана, муж яе: «Ганна, чаму ты плачаш і чаму не ясі? І чаму сумуе сэрца тваё? Ці ж я табе не мілейшы, чым дзесяць сыноў?»