БЫЦЦЁ 36:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі памёр Ёбаб, замест яго валадарыў Гусам з зямлі Тэман. Біблія (пераклад А.Бокуна) I памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Памёр Ёваў, і зацараваў пасьля яго Хушам, зь зямлі Тэманіцянаў. |
Вось князі сыноў Эзава. Сыны Эліфаза, першароднага сына Эзава: князь Тэман, князь Амар, князь Сэфо, князь Кенэз,
А калі ён памёр, па ім валадарыў сын Бэдада, Адад, які пабіў мадыянцаў на раўніне Мааб. Назва горада яго — Авіт.
Тады трое сяброў Ёва, пачуўшы пра ўсё ліха, што напаткала яго, прыйшлі, кожны са сваёй мясцовасці: Эліфаз Тэманіт, і Балдад Сугіт, і Зафар Нааматыт. І дамовіліся яны, каб разам прыйсці, наведаць яго і суцешыць.
Адносна Эдома. Гэта кажа Госпад Магуццяў: «Ці ўжо больш няма мудрасці ў Тэмане? Хіба згінула рада ў разумных і непатрэбнай сталася мудрасць іх?
дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: Я выцягну руку Маю супраць Ідумеі, ды вынішчу ў ёй людзей і жывёлу, і ператвару яе ў пустыню — ад Тэмана аж да Дэдана загінуць ад меча.