і сказаў: «О Госпадзе мой, калі знайшоў я ласку ў вачах Тваіх, не мінай паслугача Свайго.
БЫЦЦЁ 34:11 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але Сіхэм сказаў таксама да бацькі і братоў яе: «Атрымаць бы мне толькі вашу згоду, і дам, што запатрабуеце. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў Сыхем бацьку ейнаму і братам ейным: «Каб я знайшоў ласку ў вачах вашых, і што скажаце мне, я дам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Сіхем сказаў бацьку яе і братам яе: толькі б знайсьці мне ўпадабаньне ў вачах вашых, я дам, што ні скажаце мне; |
і сказаў: «О Госпадзе мой, калі знайшоў я ласку ў вачах Тваіх, не мінай паслугача Свайго.
І вярнуліся пасланцы да Якуба, і сказалі: «Прыбылі мы да Эзава, брата твайго, а вось жа ён спяшаецца насустрач табе з чатырмастамі людзьмі».
Эзаў адказаў: «Прашу цябе, хай застануцца спадарожнікамі табе хаця б некалькі людзей маіх, якія са мною». «Няма, — кажа, — патрэбы; аднаго мне толькі трэба, каб знайшоў я ласку ў вачах гаспадара майго».
І будзеце жыць разам з намі, зямля будзе для вас. Можаце на ёй жыць, рухацца вольна і купляць зямлю ва ўласнасць».
Прызначце мне хоць бы найбольшы пасаг і дарунак, і я гатовы даць столькі, колькі скажаце. Толькі дайце мне дзяўчыну гэтую за жонку».