Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 30:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І аддзяліў ён у той самы дзень пярэстых і плямістых казлоў ды ўсіх коз крапкаваных і плямістых, усіх, якія мелі крыху воўны белай, а таксама ўсіх чорных авечак, і перадаў іх у рукі сыноў сваіх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

I адлучыў у той дзень казлоў пасастых і пярэстых, і ўсіх козаў стракатых і пярэстых, усіх, што мелі нешта белае на сабе, і ўсіх рудых паміж авечак, і аддаў у рукі сыноў сваіх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І аддзяліў у той дзень казлоў пярэстых і з плямамі, і ўсіх коз з плямкамі і пярэсьцінамі, усіх, на якіх было белае, і ўсіх чорных авечак, і аддаў іх на рукі сынам сваім;

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 30:35
5 Крыжаваныя спасылкі  

Я прайду сёння па ўсіх статках авечак тваіх; аддзялі з іх усякую жывёліну крапкаваную і плямістую, кожная чорная авечка, а таксама кожная плямістая і крапкаваная каза будзе маёй платай.


Сказаў Лабан: «Згаджаюся на тое, чаго просіш!»


І вызначыў ён адлегласць у тры дні шляху паміж сабой і Якубам, які пасвіў астатнія статкі Лабана.


Так забраў Бог маёмасць бацькі вашага і даў мне.


вы адкажаце: “Мы, паслугачы твае, — пастухі ад дзяцінства нашага і аж да цяперашняга часу, і мы, і бацькі нашы”. Гэта вось скажаце, каб маглі жыць у зямлі Гашэн, бо брыдзяцца ўсе егіпцяне пастухамі авечак».