І сказаў ён: «Яшчэ многа дня застаецца, і не час зганяць статкі, дайце піць авечкам і зноў завядзіце іх на выган».
БЫЦЦЁ 29:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ці здаровы ён?» — пытаецца. — «Здаровы, — адказваюць, — а вось і дачка яго Ракель прыйшла са статкам». Біблія (пераклад А.Бокуна) I ён сказаў ім: «Ці добра ён маецца?» І яны сказалі: «Добра. А вось, Рахель, дачка ягоная, прыйшла з авечкамі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён яшчэ сказаў ім: ці здаровіцца яму? Яны сказалі: здаровіцца; і вось, Рахіль, дачка ягоная, ідзе з авечкамі. |
І сказаў ён: «Яшчэ многа дня застаецца, і не час зганяць статкі, дайце піць авечкам і зноў завядзіце іх на выган».
«Я гатовы», той гаворыць яму: «Схадзі і паглядзі, ці ўсё ў парадку з братамі тваімі і з жывёлай, і раскажы мне, як справы». І паслаў яго з даліны Геброна, і прыбыў ён у Сіхэм.
А ён, ласкава прывітаўшы ў адказ, запытаўся ў іх, кажучы: «Ці здаровы бацька ваш, стары, пра якога расказвалі вы мне? Ці яшчэ жыве?»
І сказаў Ёаб Амасе: «Як здароўе, братка мой?» І ўзяў Ёаб Амасу правай рукой за бараду, каб пацалаваць яго.
І выйшаў Майсей насустрач цесцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і прывіталіся яны словамі мірнымі, і ўвайшлі ў палатку.
А ў святара мадыянскага было сем дачок, якія прыйшлі, каб чэрпаць ваду; і жадалі яны, напоўніўшы карыты, панапойваць статкі бацькі свайго.
А Давід, пакінуўшы ношу, якую прынёс, у руках варты ў абозе, пабег да месца бою і запытаўся, ці ўсё добра ў братоў яго.
паслаў ён дзесяць юнакоў і сказаў ім: «Ідзіце ў Кармэль і зайдзіце да Набала, і прывітайце яго ад майго імя з супакоем,