А Ізаак, які жыў у зямлі Нагэб, акурат вяртаўся ад студні Лахай-Рой.
І прыйшоў Ісаак з [дарогі] ад Бээр-Ляхай-Рой, а ён жыў у зямлі Нэгеў.
А Ісаак прыйшоў з Бэер-Лахай-Роі, бо жыў ён у зямлі паўдзённай.
І расцягнуў Абрам свой шлях ад прыпынку да прыпынку аж да Нагэба.
Дзеля таго студню гэтую назвалі Бээр-Лахай-Рой. Яна паміж Кадэсам і Барэдам.
Адсюль Абрагам перабраўся ў зямлю Нагэб, і абжыўся між Кадэсам і Сурам, і качаваў па Герару.
Тады ўзнялася Рэбэка і яе паслугачкі і, сеўшы на вярблюдаў, падаліся ў дарогу за [тым] чалавекам. І паслугач забраў Рэбэку, і выехаў.
А па смерці яго дабраславіў Бог Ізаака, сына яго, які жыў каля студні Лахай-Рой.