БЫЦЦЁ 22:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля гэтых падзей паведамілі Абрагаму, што Мілка таксама нарадзіла яго брату Нахору сыноў: Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася пасьля гэтых падзеяў, паведамілі Абрагаму, кажучы: «Вось, нарадзіла таксама Мілька сыноў Нахору, брату твайму: Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля гэтых падзей Абрагаму абвясьцілі, сказаўшы: вось, і Мілка нарадзіла Нахору, брату твайму, сыноў: |
Такія вось пакаленні Тэраха: Тэрах быў бацькам Абрама, Нахора і Арана, а Аран быў бацькам Лота.
Абрам і Нахор узялі сабе жонак. Імя жонкі Абрама Сараі, а імя жонкі Нахора Мілка. Яна дачка Арана, які меў яшчэ другую дачку на імя Іска.
Пасля гэтых здарэнняў сталася слова Госпада, прамоўленае да Абрама ў бачанні: «Не бойся, Абраме! Я — абаронца твой, і ўзнагарода твая вельмі вялікая».
І ўзяў паслугач дзесяць вярблюдаў са статка гаспадара свайго, і выправіўся, і, выйшаўшы, накіраваўся ў Арам-Нагараім, у горад Нахора.
Яшчэ не вымавіў ён пра сябе гэтых слоў, аж вось Рэбэка, дачка Бэтуэля, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагама, выйшла, маючы збан на плячы.
Бог Абрагама і Бог Нахора хай рассудзіць паміж намі». І Якуб прысягнуў Тым, Каго з бояззю славіў Ізаак, яго бацька.