А Бог кажа яму: «Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ізаак; і Я ўсталюю запавет Мой з ім як вечнае пагадненне і з нашчадкамі яго па табе.
БЫЦЦЁ 21:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І яна пачала, і нарадзіла Абрагаму сына ў старасці, у час, які Бог прызначыў ёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) I зачала Сара, і нарадзіла сына Абрагаму ў старасьці ягонай, у час, пра які казаў яму Бог. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сарра зачала і нарадзіла Абрагаму сына ў старасьці ягонай у час, пра які казаў яму Бог; |
А Бог кажа яму: «Сара, жонка твая, народзіць табе сына, і ты назавеш імя яго Ізаак; і Я ўсталюю запавет Мой з ім як вечнае пагадненне і з нашчадкамі яго па табе.
Але ўсталюю запавет Мой з Ізаакам, якога народзіць табе Сара ў гэты час у наступным годзе».
І сказаў яму: «Калі ў гэты час зноў наведаю цябе, Сара, жонка твая, будзе мець сына». Пачуўшы гэта, Сара засмяялася каля ўваходу ў палатку, бо стаяла па-за ёю.
Ці ж для Госпада ёсць што немагчымае? Калі вярнуся да цябе ў гэты самы час, Сара будзе мець сына».
І вось сваячка Твая, Лізавета, і яна пачала дзіця ў старасці сваёй, і ўжо шосты месяц у той, якую завуць няплоднай,
І даў яму запавет абразання; і так нарадзіў Ізаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень, а Ізаак – Якуба, а Якуб – дванаццаць патрыярхаў.
Праз веру і сама Сара, бясплодная, нягледзячы на ўзрост, атрымала моц на пачацце нашчадка і нарадзіла, бо паверыла, што верны Той, Які даў абяцанне.
Дык узяў Я бацьку вашага, Абрагама, з межаў Месапатаміі, і правёў яго праз усю зямлю Ханаан, і памножыў нашчадкаў яго. І даў яму Ізаака, і зноў