І сказала яна мужу свайму: «Вось, зачыніў Госпад мяне, каб я не нараджала; дык увайдзі да паслугачкі маёй, можа, з яе атрымаю сыноў». І той суцешыўся яе просьбай.
БЫЦЦЁ 19:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказала старэйшая малодшай: «Бацька наш стары, а ніводнага з мужчын не засталося на зямлі, які б мог прыйсці да нас па звычаі ўсёй зямлі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказала старэйшая малодшай: «Бацька наш стары, і няма мужчыны на зямлі, каб мог прыйсьці да нас паводле звычаю ўсёй зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказала старэйшая малодшай: бацька наш стары, і няма чалавека на зямлі, каб увайшоў да нас паводле звычаю ўсёй зямлі; |
І сказала яна мужу свайму: «Вось, зачыніў Госпад мяне, каб я не нараджала; дык увайдзі да паслугачкі маёй, можа, з яе атрымаю сыноў». І той суцешыўся яе просьбай.
і глянуў на Садом і Гамору, і на ўвесь абшар той мясцовасці. І ўбачыў, што з зямлі ўздымаецца сажа, быццам дым з печы.
Чалавек жа пазнаў жонку сваю Еву, і яна пачала, і нарадзіла Каіна, і сказала: «Здабыла я чалавека з волі Госпада».
У тыя часы на зямлі жылі велікалюды, а таксама пазней, калі сыны Божыя сталі ўваходзіць да дачок чалавечых і тыя ім нараджалі: былі гэта волаты, якія мелі славу ў тыя даўнія часы.
І схопяць сем жанчын аднаго мужчыну, кажучы: «Хлеб свой есці будзем ды сваім адзеннем адзявацца. Дазволь толькі насіць нам тваё імя. Здымі з нас ганьбу».
Калі браты будуць жыць сумесна і адзін з іх памрэ без сына, то хай не выйдзе жонка памерлага замуж за каго іншага, але брат яго хай возьме яе за жонку і адновіць нашчадкаў брату свайму.