Дык узяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх ураджэнцаў дому свайго, і ўсіх купленых, і ўсіх мужчын з ліку ўсіх людзей дому свайго, і яшчэ таго самага дня абрэзаў крайнюю плоць іх, як загадаў яму Бог.
БЫЦЦЁ 17:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І зноў прамовіў Бог да Абрагама: «Ты, вось, беражы запавет Мой, ты і нашчадкі твае па табе з пакалення ў пакаленне. Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Бог Абрагаму: «А ты захоўвай запавет Мой, ты і насеньне тваё пасьля цябе ў пакаленьнях сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Бог Абрагаму: ты ж датрымлівай запавет Мой, ты і наступнікі твае пасьля цябе ў роды іхнія. |
Дык узяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх ураджэнцаў дому свайго, і ўсіх купленых, і ўсіх мужчын з ліку ўсіх людзей дому свайго, і яшчэ таго самага дня абрэзаў крайнюю плоць іх, як загадаў яму Бог.
Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
КАФ. Усе шляхі Божыя — міласэрнасць і праўда для тых, што трымаюцца запавету Яго і сведчанняў Яго.
Дык калі будзеце слухаць голас Мой і захоўваць запавет Мой, вы станецеся для Мяне асаблівымі сярод усіх народаў; бо Мая ўся зямля.