БЫЦЦЁ 1:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І назваў Бог святло днём, а цемру — ноччу. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень першы. Біблія (пераклад А.Бокуна) І назваў Бог сьвятло днём, а цемру — ноччу. І быў вечар, і была раніца — дзень адзін. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І назваў Бог сьвятло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін. |
І бачыў Бог усё, што стварыў, і вось, было яно вельмі добрае. І мінуў вечар, і мінула раніца — дзень шосты.
Ва ўсе дні зямлі не спыняцца сяўба і жніво, холад і спякота, лета і зіма, дзень і ноч».
Я твару святло і твару цемру, спраўляю супакой і ствараю ліхоту: Я, Госпад, чыню ўсё гэта.
гэта кажа Госпад: “Калі можа быць парушаны запавет Мой з днём і запавет Мой з ноччу, так што не будзе дня і ночы ў свой час,
А калі ўся супольнасць Ізраэля ўбачыла, што памёр Аарон, плакаў аб ім увесь дом Ізраэля трыццаць дзён.
праца кожнага выявіцца; дзень бо Госпадаў пакажа, бо ў агні выявіцца, і справа кожнага, якая ёсць, будзе выпрабавана агнём.