А ты вазьмі з сабой усякай ежы, якою можна наесціся, і збяры да сябе; і будзе яна для цябе, як і для іх, на спажыванне».
БЫЦЦЁ 1:30 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўсім жывунам на зямлі, усякай птушцы паднебнай, ды ўсім, што рухаюцца па зямлі і ў якіх ёсць жывая існасць, Я даў усякую траву зялёную на ежу». І сталася гэтак. Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам паднебным, і ўсяму, што рухаецца па зямлі, у якім ёсьць душа жывая, Я даў усякую траву зялёную на ежу». І сталася так. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ўсім зьвярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, што поўзае па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну травяную на ежу. І сталася так. |
А ты вазьмі з сабой усякай ежы, якою можна наесціся, і збяры да сябе; і будзе яна для цябе, як і для іх, на спажыванне».