і падняў вочы свае, і ўбачыў: і вось, адзін чалавек, апрануты ў ільняное адзенне, і сцёгны яго былі падперазаны чыстым золатам;
АДКРЫЦЦЁ 15:6 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і выйшлі са святымі сем анёлаў з сямю плягамі, апранутыя ў чыстае палатно ззяючае, і грудзі мелі падпяразаныя залатымі паясамі. Біблія (пераклад А.Бокуна) і выйшлі з бажніцы сем анёлаў, якія маюць сем плягаў, апранутыя ў ільняную вопратку, чыстую і сьветлую, і падперазаныя праз грудзі паясамі залатымі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і выйшлі з храма сем анёлаў, і мелі яны сем пошасьцяў, адзетыя ў чыстыя і сьветлыя ільняныя шаты і аперазаныя па грудзях залатымі паясамі. |
і падняў вочы свае, і ўбачыў: і вось, адзін чалавек, апрануты ў ільняное адзенне, і сцёгны яго былі падперазаны чыстым золатам;
І сталася, калі былі збянтэжаны гэтым, вось, паўсталі перад імі двое мужоў у бліскучых шатах.
і паміж сямі светачаў залатых Кагосьці, быццам Сына Чалавечага; Ён апрануты ў доўгія шаты і падперазаны пад грудзі залатым поясам;
І іншы анёл выйшаў са святыні, усклікаючы гучным голасам да Таго, Хто сядзіць на воблаку: «Пашлі серп Твой і пажні, бо прыйшоў час, каб жаць, бо даспела жніво зямлі».
І ўбачыў я іншы вялікі і дзіўны знак на небе: сем анёлаў з сямю апошнімі плягамі, на якіх завершаны гнеў Божы.
І дадзена ёй прыбрацца ў вісон чысты і ззяючы, вісон жа ёсць учынкі праведнасці святых».