Сыны Якуба адказвалі Сіхэму і яго бацьку Гамору падступна з прычыны зганьбавання іх сястры:
ІСУСА 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і абдумаўшы хітрасць, узялі з сабою харчы, усклаўшы старыя мяхі на аслоў і старыя бурдзюкі для віна, падзёртыя і палатаныя, Біблія (пераклад А.Бокуна) абдумалі хітрасьць, і пайшлі, і ўзялі з сабою ў дарогу харчы, і ўсклалі старыя мяхі на аслоў і пустыя мяхі на віно, падзёртыя і палатаныя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) пайшлі на хітрасьць: запасьліся хлебам на дарогу і паклалі старыя мяхі на аслоў сваіх і старыя, падраныя і залатаныя мяхі віна; |
Сыны Якуба адказвалі Сіхэму і яго бацьку Гамору падступна з прычыны зганьбавання іх сястры:
Вось жа, пасылаю Я вас, нібы авечак сярод ваўкоў; дык будзьце разважлівымі, як змеі, і нявінныя, як галубы.
Таксама не ўліваюць новае віно ў старыя мяхі, бо тады разрываюцца мяхі, і віно выліваецца, і мяхі прападаюць; але новае віно ўліваюць у новыя мяхі, тады зберагаецца адно і другое».
Ніхто таксама не ўлівае маладога віна ў старыя мяхі, бо віно разарве мяхі – і віно выцячэ, і мяхі прападуць; таму маладое віно ўліваць трэба ў мяхі новыя».
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.
Вось хлеб: калі мы выходзілі з дамоў нашых, каб дабрацца да вас, узялі мы яго цёплым; цяпер жа зрабіўся ён сухі і пакрыты цвіллю,
бурдзюкі новыя мы налілі віном, а цяпер яны парваліся і паабмяклі; адзенне, у якое апрануліся, і абутак, які маем на нагах, дзеля працягласці даволі далёкай дарогі падзёрліся і ледзь трымаюцца».
і на нагах мелі падзёрты абутак, які быў сшыты абрэзкамі дзеля таго, каб паказаць яго старасць, і апрануліся ў старое адзенне; таксама хлеб падарожны быў сухі ды паламаны на кавалкі.