«Не можам мы зрабіць таго, што вы просіце: аддаць сястру нашу за чалавека неабрэзанага, бо гэта было б нам ганьбай.
ІСУСА 5:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны іх сталі на месца бацькоў і былі абрэзаны Ешуа, бо яны па нараджэнні не былі абрэзаны і ніхто іх у дарозе не абразаў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны іхнія, якія сталі на месца бацькоў, былі абрэзаны Егошуам, бо яны пасьля нараджэньня свайго не былі абрэзаны, і ніхто іх у дарозе не абразаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а замест іх паставіў сыноў іхніх. Гэтых абрэзаў Ісус, бо яны былі неабрэзаныя; бо іх, у дарозе, не абрэзалі. |
«Не можам мы зрабіць таго, што вы просіце: аддаць сястру нашу за чалавека неабрэзанага, бо гэта было б нам ганьбай.
Дзяцей жа вашых, пра якіх вы гаварылі, што будуць яны здабычай ворагаў, Я ўвяду, каб убачылі зямлю, якая вам не спадабалася.
Дзеці вашы, пра якіх гаварылі вы, што павядуць іх у палон, і сыны вашы, якія сёння не разумеюць, што добрае або ліхое, яны ўвойдуць; ім дам Я яе, і яны завалодаюць ёю.
Сорак гадоў блукалі сыны Ізраэля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Егіпта, якія не чулі голасу Госпада і якім Ён прысягнуў, што не пакажа ім зямлю, якою Ён прысягнуў бацькам іх, што дасць ім зямлю, што ацякае малаком і мёдам.
А калі ўсе былі абрэзаны, заставаліся ў тым самым месцы лагерам, пакуль не ачунялі.