Пра Нэфталі сказаў: «Нэфталі перапоўнены спагаднасцю і поўны будзе дабраславенне Госпадавага; завалодае морам і поўднем».
ІСУСА 19:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і на захадзе мяжа ішла да Азнот-Табора, і адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Забулона на поўдні, і Асэра на захадзе, і Ярдана — на ўсходзе сонца; Біблія (пераклад А.Бокуна) І заварочвала мяжа на захад да Азнот-Табору, а адтуль выходзіла на Хукок і датыкалася Завулёна з поўдня, Асэра — з захаду, а Юды — каля Ярдану з усходу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) адсюль вяртаецца мяжа на захад да Азнот-Тавора і йдзе адтуль да Хукока, і прылягае да Завулона з поўдня, і да Асіра прылягае з захаду, і да Юды каля Ярдана, ад усходу сонца. |
Пра Нэфталі сказаў: «Нэфталі перапоўнены спагаднасцю і поўны будзе дабраславенне Госпадавага; завалодае морам і поўднем».
ад Сарыда паварочвала на ўсход у напрамку Кэсэлет-Табора, і ішла да Дабэрэта і падымалася да Яфіі.
І дасягала мяжа яго аж да Табора, і Сэгасімы, і Бэтсамэса, і былі ў яе выхады да Ярдана; шаснаццаць гарадоў з іх навакольнымі вёскамі.
І мяжа іх ішла з Гэлефа і ад дуба ў Саананіме і да Адамі-Нагэба і Ібнээля, аж да Лекума, і выхады ў яе былі аж да Ярдана;