Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 17:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І мяжа сыходзіць да ручая Кана. На поўдзень ад ручая знаходзяцца гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы. Мяжа Манасы знаходзіцца на поўнач ад ручая і выходзіць да мора,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зыходзіла мяжа да ручая Кана, і на поўдзень ад ручая былі гарады Эфраіма, апроч тых, якія меў Эфраім сярод гарадоў Манасы, а зямля Манасы была на поўнач ад ручая і цягнулася да мора.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Адсюль мяжа сыходзіць да патока Кана, з паўднёвага боку патока. Гарады гэтыя - Яфрэмавыя, хоць сярод гарадоў Манасіі. Мяжа Манасіі - на паўночным баку патока і канчаецца морам.

Глядзіце раздзел



ІСУСА 17:9
4 Крыжаваныя спасылкі  

і сыходзіць на захадзе да мяжы Ефлата аж да межаў ніжняга Бэтарона і да Газэра; і заканчваюцца яе землі ля Вялікага мора.


так што на поўдні знаходзіцца ўласнасць Эфраіма, і на поўначы — Манасы, і мяжой іх з’яўляецца мора. І з племем Асэра мяжуюць яны на поўначы, і з племем Ісахара — на ўсходзе.


і заварочвала да Рамы аж да вельмі ўмацаванага горада Тыра, і вярталася да Госы; і былі ў яе выхады ў мора; Махалеб і Ахзіб,